22 снежня 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Гайдукевіч хоча пазбегнуць пакарання за свае злачынствы

42
Рымашэўскі: Гайдукевіч хоча пазбегнуць пакарання за свае злачынствы

Былы начальнік Фрунзенскага РУУС даўно вядомы сваімі садысцкімі схільнасцямі ў дачыненні да грамадзян.

Адзін з лідэраў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.org пераход начальніка Фрунзенскага РУУС Алега Гайдукевіча на пасаду намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

«Алег Гайдукевіч даўно вядомы сваімі садысцкімі схільнасцямі ў дачыненні да грамадзян. Па яго асабістым загадзе мяне ў Фрунзенскім РУУС прыкоўвалі кайданкамі да батарэі. Па яго загадзе ў тым жа РУУС здзекаваліся над праваабаронцам Валерыем Шчукіным. Гайдукевіч кіраваў і нядаўнім выкраданнем нашага актывіста Дзяніса Садоўскага. Алег Гайдукевіч не з'яўляецца апазіцыянерам. Яго жаданне памяняць адну пасаду на іншую прадыктавана эканамічнай мэтазгоднасцю і жаданнем сысці ад адказнасці за свае злачынствы. Ён спалохаўся, што ў будучыні яму прыйдзецца несці адказнасць за свае супрацьзаконныя дзеянні. І Алег Гайдукевіч спадзяецца, што перайшоўшы ў апазіцыйную структуру, у будучыні ён пазбегне заслужанага пакарання», - сказаў Віталь Рымашэўскі.

Дарэчы, як паведаміў сайту charter97.org палітык, як раз сёння яго выклікалі павесткай у Фрунзенскае РУУС.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках