13 лiстапада 2024, Серада, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфіскоўваць аўто ў нецвярозых пачнуць у гэтым годзе

355
Канфіскоўваць аўто ў нецвярозых пачнуць у гэтым годзе

Канфіскацыя аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў, якія знаходзяцца за рулём, пачнецца ў 2013 годзе.

Пра гэта паведаміў БелТА генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершаная, праект прадстаўлены на разгляд Лукашэнкі. Пасля гэтага ён будзе ўнесены на разгляд «дэпутатаў» «нацыянальнага сходу», растлумачыў генпракурор.

«Пракуратура настойвае на тым, каб, як толькі ў чалавека за рулём пацвярджаецца факт алкагольнага ап'янення, транспартны сродак канфіскоўваць, а таксама выступае за ўзмацненне жорсткасці адказнасці за гібель людзей. Аднак увасабленне ў практыку гэтых прапаноў будуць залежаць ад заканадаўца», - падкрэсліў генпракурор.

Як паведамлялася раней, Генеральная пракуратура Беларусі сумесна з Міністэрствам юстыцыі падрыхтавала законапраект, у якім прапануецца канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў толькі ў рамках крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 355

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках