24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СІЗА КДБ прайшла вочная стаўка ў «шпіёнскай» справе

6
У СІЗА КДБ прайшла вочная стаўка ў «шпіёнскай» справе

Актывіст аргкамітэта для стварэння партыі БХД Ілля Багданаў пабываў у менскім следчым ізалятары КДБ, дзе для яго зладзілі вочную стаўку з Андрэем Гайдуковым.

Ілля Багданаў - падазраваны ў «шпіёнскай» справе, у гэтым статусе ён знаходзіцца са снежня мінулага года, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён даў падпіску пра неразгалошванне акалічнасцяў справы, таму пра вочную стаўку з Гайдуковым змог сказаць няшмат:

«Вочная стаўка працягвалася прыкладна з 11-й раніцы да 16-й гадзіны. Андрэй выглядае нармальна, з выгляду ён здаровы і настрой у яго бадзёры. Абодва мы былі з адвакатамі. Бадай што нічога больш паведаміць журналістам не магу».

Са слоў Іллі Багданава, ён стаў падазраваным у «шпіёнскай справе», бо, на думку следчага Алега Барысевіча, іхныя паказанні з Андрэем Гайдуковым не супадаюць. Вочная стаўка нічога істотна не змяніла: Багданаў па-ранейшаму падазраваны, але, у адрозненне ад Гайдукова, ён знаходзіцца на волі.

Нагадаем, Андрэй Гайдукоў быў затрыманы ў Віцебску 8 лістапада мінулага года. Паводле афіцыйнай інфармацыі КДБ, яго затрымалі «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы».

У тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, не вераць ні ягоныя родныя, ні сябры. Яны уважаюць ціск з боку КДБ за пераслед за грамадскую дзейнасць і апазіцыйныя погляды, якіх Андрэй ніколі не хаваў.

Ці будзе даведзена следства ў «шпіёнскай» справе да суду, пакуль не вядома. Прынамсі, ні Гайдукоў ў лістах, ні Багданаў у прыватных размовах пра гэта нічога не гавораць.

Вядома толькі, што справа ініцыяваў КДБ паводле артыкула 365 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках