Кошты на паліва выраслі апоўначы
235- 16.01.2013, 10:46
(абноўлена) З 00:00 гадзін 16 студзеня кошты на аўтамабільнае паліва павысіліся.
Паліва падаражэла ў сярэднім на 5%. Гэта першае павышэнне коштаў на паліва ў 2013 годзе.
Зараз дзейнічаюць новыя рознічныя кошты: «Нармаль-80» - 7200 рублёў за 1 літр, бензін АІ-92 К3 - 7300, бензін АІ-92 К5 - 7400, бензін АІ-95 - 7800, дызельнае паліва - 8000, дызпаліва Еўра-5 - 8400, дызпаліва «Арктыка» - 9300.
Як сказана на сайце «Белнафтахіма», перагляд коштаў на нафтапрадукты зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі павелічэння на 20% ставак акцызаў на нафтапрадукты ў 2013 годзе, 4-кратнага росту тарыфаў на чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюза.