25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкі: На Новы год пашанцавала пачуць бой курантаў

7
Бяляцкі: На Новы год пашанцавала пачуць бой курантаў

Палітвязень Алесь Бяляцкі даслаў дамоў ліст, у якім апісаў, як давялося сустракаць 2013 год.

«Параўноўваю, як сустракаў 2012 год у Жодзінскім ізалятары, з тым, што было цяпер у Бабруйскай калоніі. Тады ўжо ў 10 гадзін вечара усіх загналі спаць, а тут хоць дазволілі пачуць бой курантаў. Мабыць, самі глядзелі тэлевізар», - паведаміла «Радыё Свабода» жонка праваабаронцы Наталля Пінчук.

Алесь Бяляцкі таксама напісаў, што ў яго ў мінулыя дні было шмат працы - пісаў адказы тым, хто яго віншаваў са святам. «Яшчэ віншаванні прыходзяць, але ў асноўным з-за мяжы», - паведаміла Наталля Пінчук. Паводле яе слоў, Алесь Бяляцкі адчувае сябе добра, на здароўе не скардзіцца, штодня на працягу 30-50 хвілін гуляе на свежым паветры ў дворыку для прагулак.

Нагадаем, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца заяўляў у судзе, што атрыманыя ім грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках