24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над намеснікам Ладуцькі хаваюць ад журналістаў

21
Суд над намеснікам Ладуцькі хаваюць ад журналістаў

Працэс над Ігарам Васільевым так і не вярнулі ў адкрыты рэжым.

У Менскім абласным судзе паведамілі, што працэс працягваецца, але ў закрытым рэжыме. Былога чыноўніка абвінавачваюць у атрыманні хабару $250 тысяч. Гэта палова сумы, якую ён нібыта патрабаваў, піша «Наша Нiва».

Суд над Ігарам Васільевым перавялі ў закрыты рэжым пасля таго як было зачытанае абвінавачванне і дапытаныя сведкі - намеснікі Мікалая Ладуцькі, іншыя служачыя Менгарвыканкама. Пад канвоем прывозілі Васіля Ананьева, які прапанаваў хабар, дзякуючы яму і закруцілася ўся справа супраць Васільева. У перапынках паміж допытамі пачалі нават даследаваць матэрыялы крымінальнай справы. Заставалася азнаёміцца з дакументамі, дапытаць самога Васільева, які пагадзіўся адказваць на пытанні апошнім. А таксама - правесці спрэчкі бакоў і выслухаць апошняе слова абвінавачанага.

Падставай для пераводу суда ў закрыты рэжым стала даследаванне справы аператыўнага ўліку КДБ.

Па словах суддзі Наталлі Аляхновіч, матэрыялы знаходзяцца пад грыфам «сакрэтна». Але і пасля даследавання працэс не вярнулі ў ранейшы рэжым.

Нагадаем, чыноўніка пачалі судзіць 20 снежня. І ў першы дзень ён заявіў, што падчас допыту дасць доказы сваёй невінаватасці. Пра што мог сказаць былы чыноўнік? Раскрыць нейкія схемы ў працы гарвыканкама? Можна толькі здагадвацца.

Характэрна, што некаторыя сведкі давалі супрацьлеглыя паказанні. Калі Ананьеў заявіў, што Васільеў вымагаў хабар у чэшскіх інвестараў з самага пачатку, то бізнесмен Ігар Сметанін сказаў, што сума хабару, за які судзяць чыноўніка, - гэта грошы, якія для сябе ў інвестараў прасіў Ананьеў у якасці ганарару за пасрэдніцтва.

Ужо хутка суддзі Аляхновіч прыйдзецца прымаць рашэнне: вінаваты экс-чыноўнік ці не.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках