24 снежня 2024, aўторак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы дзяржсакратар ЗША - за санкцыі супраць Лукашэнкі

11
Новы дзяржсакратар ЗША - за санкцыі супраць Лукашэнкі

У студзені 2011 года The Washington Post апублікавала артыкул Джона Кэры і незалежнага сенатара Джо Лібермана.

Разам яны заклікалі Захад адказаць на паслявыбарчыя рэпрэсіі ў Беларусі адраснымі эканамічна-фінансавымі і візавымі санкцыямі, перадае «Радыё Свабода».

«Сітуацыя ў Беларусі патрабуе моц6нага і бескампраміснага адказу ад усіх бакоў. Палітвязні беларускім рэжымам павінны быць неадкладна вызваленыя, а іх бяспека гарантаваная», - адзначалі ў тым артыкуле амэрыканскіх палітыкаў.

«Пакуль не будзе выразных і адназначных доказаў таго, што беларускае кіраўніцтва сур'ёзна ставіцца да асноўных правоў сваіх грамадзян», Джон Кэры і Джо Ліберман прапанавалі пяць крокаў:

1. «Наш урад і Еўразвяз павінны ўвесці адрасныя санкцыі, у тым ліку візавую забарону і замарожванне актываў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і іх памагатых, адказных за пераслед і парушэнні правоў чалавека.

2. Мы настойліва заклікаем Еўразвяз далучыцца да Злучаных Штатаў у забароне бізнесу і замарожванні актываў беларускай дзяржаўнай нафтахімічнай кампаніі «Белнафтахім», а таксама іншых юрыдычных асобаў, якія ўзбагачаюць Лукашэнку і яго паслугачоў за кошт беларускага народа.

3. Мы просім Еўразвяз спыніць праекты, звязаныя з беларускімі ўладамі, і прыпыніць сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі ў межах «Усходняга партнёрства». Мы заклікаем нашых еўрапейскіх партнёраў, каб замест гэтага яны далучыліся да ЗША ў намаганнях павысіць узаемадзеянне з беларускім народам і забяспечыць больш эфектыўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

4. Мы настойліва заклікаем спадарынь Клінтан і Эштан працягваць цесную каардынацыю палітыкі ЗША і ЕЗ у дачыненні да Беларусі.

5. Мы заклікаем іншых сябраў міжнароднай супольнасці, уключаючы Расею, прыняць аналагічныя адрасныя дзеянні супраць беларускага кіраўніцтва».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Сенат кангрэса ЗША большасцю галасоў падтрымаў вылучэнне кандыдатуры Джона Кэры на пост дзяржсакратара ЗША.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках