24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскія фірмы-выгнанцы ідуць на беларускі рынак

10
Іранскія фірмы-выгнанцы ідуць на беларускі рынак

«Tehran Housing Investment company», якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, спадзяецца замацавацца на беларускім рынку.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта навукі і тэхналогій Ігар Войтаў і кіраўнік іранскай кампаніі Сайэд Ахмад Магімі абмеркавалі пытанні навукова-тэхнічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ўмовы інвеставання ў жыллёва-камунальнае і жыллёва-прамысловае будаўніцтва, стварэння супольных прадпрыемстваў паводле інвестыцыйных праектаў.

Як адзначыў Сайэд Ахмад Магімі, «Tehran Housing Investment company» актыўна дзейнічае не толькі на ўнутраным рынку будаўнічых паслуг у Іране, але і выходзіць на рынкі іншых краін з будаўніцтвам жылых дамоў, вёсак, камерцыйных, адміністрацыйных і культурных аб'ектаў. Паводле ягоных слоў, кампанія таксама займаецца інвеставаннем і робіць фінансавыя паслугі а таксама тэхнічныя ды інжынерныя паслугі, звязаныя з будаўнічай галіной.

«Паміж нашымі краінамі наладзіліся вельмі добрыя стасункі, на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва, і мы вельмі спадзяемся, што кампанія« Tehran Housing Investment company» замацуецца на беларускім рынку і будзе плённа працаваць у інтарэсах абедзвюх краін», - сказаў Сайэд Ахмад Магімі.

У сваю чаргу Ігар Войтаў распавёў пра найбольш важныя праекты Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, а таксама пра праекты, у якіх замежныя кампаніі могуць узяць удзел. У першую чаргу, гэта праекты ў галіне машынабудавання, медыцыны, фармацыі, новых матэрыялаў, біятэхналогій, ІКТ. Прадстаўнікоў кампаніі больш за ўсё зацікавілі праекты ў будаўнічай галіне, у галіне машынабудавання, у прыватнасці вежавыя краны, пагрузчыкі, грузападымальная тэхніка. У гэтых напрамках іранская старана гатовая супрацоўнічаць і ствараць супольныя прадпрыемствы.

Праграмай візіту ў Беларусь дэлегацыі іранскай кампаніі «Tehran Housing Investment company» прадугледжваецца правядзенне сустрэч у Менскім гарадскім выканаўчым камітэце, у Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры, у УП «Мінскпраект», РУП «Інстытут Белдзяржпраект», УП «Мінскград», а таксама ў Магілёўскім, Гомельскім, Віцебскім, Берасцейскім, Гарадзенскім аблвыканкамах.

«Tehran Housing Investment company» заснаваная іранскім Maskan Bank, які з 2007 года знаходзіцца пад санкцыямі, уведзенымі Міністэрствам фінансаў ЗША.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках