24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч будзе прадстаўляць Беларусь у ЕЭК

22
Пракаповіч будзе прадстаўляць Беларусь у ЕЭК

Паўнамоцтвы прадстаўніка Беларусі пры Еўразійскай эканамічнай камісіі пяройдуць да віцэ-прэм'ера ўрада Беларусі Пятра Пракаповіча.

Пра гэта паведаміў былы віцэ-прэм'ер Сяргей Румас, цяпер кіраўнік беларускага Банка развіцця, які пакуль, паводле пастановы Лукашэнкі, прадстаўляе Беларусь у ЕЭК, перадае "Інтэрфакс".

"Паўнамоцтвы прадстаўніка Беларусі ў ЕЭК будуць перададзены віцэ-прэм'еру Пятру Пракаповічу", - сказаў Румас журналістам у панядзелак у Менску.

Ён таксама адзначыў, што ён возьме ўдзел у якасці прадстаўніка Беларусі ў бліжэйшым пасяджэнні ЕЭК, але надалей краіну будзе прадстаўляць Пракаповіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках