27 снежня 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Вясной даляр можа каштаваць 14 тысяч

43
Злотнікаў: Вясной даляр можа каштаваць 14 тысяч

Прадухіліць гэта можа толькі распродаж дзяржмаёмасці.

На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, для падтрымкі ўзроўню дабрабыту, пастаўленага ў 2012 годзе, ураду Беларусі ў 2013 годзе спатрэбіцца цэлых 8 мільярдаў даляраў. Калі дадаць сюды тры мільярды, якія неабходна выплаціць па крэдытах, то атрымліваецца надзвычай кругленькая сума. І калі частку можна будзе «наскрэбці», дзякуючы крэдытам ад ЕўрАзЭС і Кітая, то прыкладна 8 мільярдаў прыйдзецца браць невядома адкуль. Леанід Злотнікаў кажа, што нас можа чакаць адток валюты, а за ім інфляцыя, перадае «Еўрарадыё».

«Ну вось, мы бачым, што ёсць як мінімум дзве праблемныя рэчы - падтрыманне дабрабыту насельніцтва і выплата пазык. І вось гэтыя рэчы моцна ўплываюць на адток валюты з Беларусі», - кажа эканаміст.

Кампенсаваць яго можна будзе дзякуючы продажу дзяржаўнай маёмасці. Леанід Злотнікаў перакананы, што ў 2013 годзе нас чакае новая хваля прыватызацыі. І калі ўсё будзе добра, то курс даляра на канец года складзе прыкладна 9500 рублёў. Калі ж не, то ўжо вясной можна чакаць і 14 тысяч за даляр.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках