19 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ўлады Грузіі не раяць Лукашэнку з'яўляцца ў Тбілісі

94
Новыя ўлады Грузіі не раяць Лукашэнку з'яўляцца ў Тбілісі

Беларускага дыктатара не чакаюць у Грузіі праз наяўнасці палітвязняў у нашай краіне.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў Рэспубліканскай партыі парламентарый Леван Бердзенішвілі, піша партал «Грузія online».

«Я дакладна не раю спадару Лукашэнку наведваць Грузію. Напрыклад, асабіста я і мая партыя зробім усё для таго, каб, калі ён прыедзе, ён добра зразумеў, якая адказнасць яго чакае за арышт тых людзей, нашых сяброў, якіх ён утрымлівае ў турмах. Саакашвілі кажа, што ў Беларусі няма палітвязняў... Асабіста я магу назваць блізу 20 чалавек, толькі маіх асабістых сяброў, якія з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Адзін з іх быў арыштаваны за атрыманне гранта», - заявіў парламентарый.

Леван Бердзенашвілі мяркуе, што слухаць пацярпелага паразу на выбарах Міхаіла Саакашвілі і прымаць ягонае запрашэнне, было б не вельмі разумна.

«Я хачу сказаць, што гэта гульня, але гэтая гульня асуджаная. «Нацыянальны рух» такія палітычныя гульні не аджывяць. Грузія тут ні пры чым - лядашчая партыя спрабуе знайсці тэмы і замест таго, каб думаць пра рэальныя справы, напрыклад, аб заробках педагогаў, дапамозе сялянам і гэтак далей, яны спрабуюць засланіць гэтыя тэмы такімі фальшывымі патрыятычнымі нападкамі.

Я не веру ў патрыятызм Міхаіла Саакашвілі. Гэта чалавек, які пацярпеў паразу не толькі ў жнівеньскай вайне, але і на выбарах у Грузіі. Слухаць чалавека, які саступіў на выбарах і прыязджаць на ягонае запрашэнне было б не вельмі разумна», - сказаў Бердзенішвілі.

Нагадаем, некаторы час таму беларускі кіраўнік заявіў, што прыедзе ў Тбілісі, дзе збіраецца гаварыць з прэм'ер-міністрам Бідзіна Іванішвілі аб вяртанні Грузіі ў склад СНД. Са слоў Лукашэнкі, ён атрымаў асабістае запрашэнне ад прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках