19 красавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брыджыт Бардо гатовая папрасіць грамадзянства РФ

72
Брыджыт Бардо гатовая папрасіць грамадзянства РФ

Вядомая французская акторка і змагар за правы жывёл Брыджыт Бардо можа рушыць услед прыкладу Жэрара Дэпардзье і папрасіць расейскага грамадзянства.

Бардо звернецца да расейскіх уладаў з адпаведнай просьбай у тым выпадку, калі ўлады Францыі усыпяць двух хворых сланоў.

«Я прыняла рашэнне прасіць рускае грамадзянства, каб бегчы з краіны, якая становіцца могілкамі жывёл», - перадае словы актрысы радыёстанцыя «Эхо Москвы».

Гаворка ідзе пра двух сланоў у Ліёнскім заапарку. Жывёлы хворыя на сухоты і з-за пагрозы здароўю наведвальнікаў сланоў вырашылі ўсыпіць.

Адзначым, што ў 2009г. пасля таго, як Пуцін падпісаў загад, які забараняе паляванне на дзіцянятаў грэнландскага цюленя, Бардо напісала яму ліст, у якім выказала падзяку за забарону і назвала палітыка «прэзідэнтам свайго сэрца».

Напярэдадні Пуцін сваім указам прадаставіў грамадзянства РФ Жэрару Дэпардзье. Француз раней заявіў, што мае намер пакінуць Францыю ў знак пратэсту супраць падатку на заможных французаў. У якасці новай радзімы Дэпардзье разглядаў Бельгію, Чарнагорыю ці Расею.

Пасля прадастаўлення грамадзянства француз выступіў з адкрытым лістом да расейскіх журналістаў, у якім прызнаўся, што любіць Расею і любіць Пуціна. Ён таксама назваў Расею «краінай вялікай дэмакратыі». Жыць, па яго прызнанні, акцёр будзе не ў Маскве, а ў рускай вёсцы.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках