26 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Апазіцыя аб'яднаная супрацьстаяннем дыктатуры

26

Трэба казаць пра расшырэнне шэрагаў апазіцыі, а не пра аб'яднанне, мяркуе першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

Пра гэта Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Віленскі мемарандум апазіцыі, на думку палітыка, не можа лічыцца крокам да аб'яднання беларускіх дэмакратычных сіл пад эгідай Рады БНР, бо гэты орган фактычна прадстаўляе беларускае замежжа. Апазіцыя ж, падкрэсліў Станіслаў Шушкевіч, - з'ява ўнутрыбеларуская, у якой прымаюць удзел грамадзяне Беларусі. Рада БНР - прыклад інтэлігентнасці, захавання сапраўднай беларускасці і нацыянальнага энтузіязму, але яе загады не могуць быць абавязковымі для беларускай апазіцыі, мяркуе палітык.

На думку першага кіраўніка незалежнай Беларусі, апазіцыя аб'яднаная супрацьстаяннем рэжыму Лукашэнкі. «Трэба гаварыць пра расшырэнне шэрагаў апазіцыі - гэта галоўнае», - падкрэсліў Шушкевіч.

Пасля дэмакратычных перамен у краіне, упэўнены былы старшыня Вярхоўнага Савета, на Радзіму вернуцца маладыя беларусы, якія пакінулі яе ў пошуках волі.

«Калі чалавек добра зарабляе, то яму цяжка вярнуцца ў варункі беларускага прыніжэння, калі кіруюць хамы. Але мы павінны змяняць гэтыя варункі... Тады плынь адукаваных беларусаў прыме іншы кірунак», - мяркуе палітык.

Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што зусім не шкадуе пра свой удзел у гістарычных падзеях больш чым 20-гадовай даўніны.

«Нешта прадугледзець можна было б дакладней, але мінулым розумам не пражывеш», - заўважыў Шушкевіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках