29 снежня 2024, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыгон» могуць увесці на кожным прадпрыемстве

43
«Прыгон» могуць увесці на кожным прадпрыемстве

Сёння ніякая галіна не застрахаваная ад увядзення прымусовай працы.

У інтэрв’ю «Еўрарадыё» кіраўнік Беларускага кангрэса незалежных прафзвязаў Аляксандр Ярашук распавёў аб наступствах увядзення лукашэнкаўскага дэкрэта №9.

- Якія правы працоўных парушае дэкрэт?

- Па-першае, гэты дэкрэт уводзіць такое паняцце, як прымусовая праца. У свеце толькі адна краіна, сумна вядомая М'янма, уводзіла прымусовую працу. У свой час там людзі да свайго працоўнага месца нават прыкоўвалі ланцугамі. У нас іншыя ланцугі - юрыдычныя. Элементы прымусовай працы былі ўжо ў дэкрэце № 29, калі перавялі рабочых на кантракты. Фактычна дэкрэт № 9 парушае Канстытуцыю краіны, якая дае працоўным свабоду на працаўладкаванне, на звальненне, на выбар працоўнага месца; парушаная Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая таксама гарантуе гэтыя правы; парушаная Канвенцыя Міжнароднай Арганізацыі Працы № 105 аб забароне прымусовай працы, якую ратыфікавала наша краіна, і № 122 аб занятасці, якую таксама Беларусь ратыфікавала. Гэтыя парушэнні нельга інакш назваць, як выклік міжнароднай супольнасці.

- Ці адкажа Еўропа санкцыямі на ўвядзенне дэкрэта № 9?

- Міжнародная арганізацыя працы сёння мае, мабыць, самыя эфектыўныя інструменты ўплыву, якія змогуць падзейнічаць на беларускія ўлады. І менавіта прынцыповая пазіцыя Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненні не толькі да правоў чальцоў незалежнага прафзвязу, але і наогул правоў працоўных, прычынілася да таго, што ў 2007 годзе Еўразвяз скасаваў гандлёвыя прэферэнцыі для Беларусі. Я ўжо асабіста сустракаўся з кіраўніком МАП Гаем Райдэрам, і, вядома, мы абмяркоўвалі сітуацыю вакол працоўных дрэваапрацоўчых камбінатаў. Мы ўстурбаваныя такой сітуацыяй, і магу вас запэўніць, што гэта не застанецца без увагі МАП. Калі казаць пра нейкія канкрэтныя крокі, то не хачу цяпер рабіць нейкія прагнозы. Скажу толькі, што ў свой час МАП звярнулася да міжнароднай супольнасці з просьбай увесці эканамічныя санкцыі супраць М'янмы ў якасці адказу на ўвядзенне прымусовай працы. Гэта было адзін раз за 93-гадовую гісторыю арганізацыі. І М'янма была вымушаная зрабіць крокі для аднаўлення правоў працоўных, у краіне пачалася палітычная лібералізацыя.

- Дэкрэт № 9 уведзены, але з боку саміх рабочых - цішыня. На дрэваапрацоўчых камбінатах, вядома, няма незалежных прафзвязаў, але, магчыма, увядзенне дэкрэта магло б падштурхнуць працоўных да барацьбы за свае правы?

- З моманту прыняцця дэкрэта № 2 пасля 1999 года мы не змаглі стварыць і легалізаваць ніводнай суполкі незалежнага прафзвязу. У выніку, такая палітыка дзяржавы і прычынілася да скасавання эканамічных прэферэнцый з боку ЕЗ. Гэта паказвае катастрафічны стан беларускіх працоўных - яны не могуць ствараць або ўваходзіць ва ўсялякі прафзвяз. Фактычна, яны нават не маюць права быць па-за афіцыйным прафсаюзам.

- Дрэваапрацоўчая галіна такая важная для дзяржавы, што Лукашэнка пайшоў на такі крок? Ці трэба чакаць, што гэткі дэкрэт з'явіцца і для рабочых у іншых галінах вытворчасці?

- Сёння на кожным прадпрыемстве, у кожнай галіне можна ўвесці прымусовую працу.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках