24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Граніт»: звальненні актывістаў працягваюцца

11
«Граніт»: звальненні актывістаў працягваюцца

Працягваецца ціск на сябраў незалежнага прафзвязу прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах.

Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства шукае прычыны, каб звольніць скарбніка незалежнага прафзвязу Анатоля Ліцвінку, распавядае старшыня незалежнага прафзвязу на прадпрыемстве «Граніт» Алег Стахаевіч, якога звольнілі раней:

«Ужо на яго напісана чатыры загады за парушэнне аховы працы. Зразумела, гэтыя парушэнні надуманыя. У Анатоля некалькі паверхаў з абсталяваннем, якія ён павінен абыходзіць і вартаваць. Калі ён праверыць першы паверх, то ідзе на наступныя, а на першым ужо хтосьці што-небудзь адкруціць. Гэта маральны ціск, які разлічаны на тое, каб актывіст прафзвязу сам звольніўся, бо кожны дзень працы пачынаецца з таго, што пішаш тлумачальныя нататкі аб тым, да чаго не маеш ніякага дачынення».

Са слоў Алега Стахаевіча, праблемы на працы цяпер не толькі ў скарбніка прафзвязу, але і ў іншага яго ўдзельніка - Леаніда Дубаносава. Начальнік кар'ера, у якім працуе Леанід, паставіў яго перад выбарам: або ён забярэ з бухгалтэрыі дакументы аб унёсках на незалежны прафзвяз, або ён будзе звольнены, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў Алега Стахаевіча, калі ў пачатку 2012 года ў прафзвязе было каля 300 чалавек, то цяпер, праз пераслед і звальненні актывістаў, яго чальцоў можна пералічыць на пальцах. Аднак, як мяркуе праваабаронца і юрыст незалежнага прафзвязу РЭП Уладзімір Малей, нават у такіх сіберных варунках трэба працаваць:

«Я мяркую, што галоўная мэта - гэта захаваць людзей, дапамагчы ім. Калі я сустракаўся з актывістамі незалежнага прафзвязу, мне гэтыя людзі вельмі спадабаліся: маладыя, кемлівыя, натхнёныя стараннем палепшыць свае варункі працы, дамагчыся павелічэння заробкаў. Зразумела, кіраўніцтва прадпрыемства адразу зрабіла захады, каб задушыць».

Як адзначыў прафзвязавы лідар «Граніту» Алег Стахаевіч, жыхары Мікашэвічаў з цікавасцю ставяцца да таго, што адбываецца на прадпрыемстве. Калі незалежная газета «Информ-прогулка» пісала аб чыннасці працоўных «Граніту», то наклад гэтага мясцовага выдання павялічыўся ў некалькі разоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках