27 снежня 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалавек. Афганец. Патрыёт

86
Чалавек. Афганец. Патрыёт

Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу 7 студзеня спаўняецца 50 гадоў.

Мікалай Аўтуховіч - ветэран афганскай вайны, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст.

Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў Ваўкавыску. З 1981 года служыў у войску ў Саратаўскай вобласці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Афганістан. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума мэдалямі - «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з войска ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старэйшым прапаршчыкам, стаў займацца бізнэсам.

Упершыню Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года пасля таго, як стаў актыўна змагацца за свой бізнэс (у прадпрымальніка была фірма таксі) і праводзіць доўгія галадоўкі пратэсту. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, прадпрымальніка асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ.

У другі раз Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года, асуджаны 6 траўня 2010 года Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і, нягледзячы на поўны развал справы ў судзе з-за адсутнасці доказаў, прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 года ўмовы адбывання пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 5 у Івацэвічах ў турму № 1 Гродна.

Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць. З-за ціску і правакацый з боку адміністрацый турмаў спрабаваў пакончыць з сабой.

Напісаць ліст Мікалаю Аўтуховічу можна па адрасе: 230025, вуліца Кірава 1, Гродна, турма № 1.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках