The Toobes пакараюць польскае шоў Mam Talent (Відэа)
21- 13.10.2013, 16:27
- 13,120
Беларускі гурт выйшла ў наступны тур польскага музычнага шоў.
Конкурс трансляваўся ўчора ўвечары на тэлеканале TVN. Выступ The Toobes можна ўбачыць на сайце шоў Mam Talent.
Нагадаем, у гэтыя дні іншая беларуская група таксама паспяхова ўдзельнічае ў адным з музычных конкурсаў суседняй краіны.
Drum Ecstasy мае ўсе шанцы выйсці ў паўфінал шоў Must Be The Music. Чарговы тур конкурсу з удзелам беларусаў адбудзецца сёння. Ён будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканалам Polsat. Пачатак - а 21.00 паводле беларускага часу.