3 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродна забаранілі агітаваць за сумленныя выбары

16
У Гродна забаранілі агітаваць за сумленныя выбары

Гродзенскі гарвыканкам забараніў шэсце супраць фальсіфікацыі выбараў.

Актывіст апазіцыі Алег Калінкоў падаў заяўку на правядзенне дэманстрацыі 20 кастрычніка. Мэтай вулічнага шэсця павінна было стаць «выражэнне пратэсту супраць фальсіфікацый» і «агітацыя за сумленныя выбары», піша ПЦ «Вясна».

У заяўцы была паказаная колькасць удзельнікаў мерапрыемства - адзін чалавек. Гарвыканкам у рэкордны для апошняга часу тэрмін разгледзеў заяву і прыняў рашэнне 9 кастрычніка. Алег Калінкоў атрымаў адмову за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Алены Агей.

Прычыну адмовы гарвыканкам тлумачыць перш за ўсё тым, што заяўнік падаў маршрут шэсця ў цэнтры горада, у тым ліку праз плошчу Савецкую, а ў гэтым месцы правядзенне мерапрыемстваў не па рашэнні дзяржаўных органаў не дазваляецца.

Чыноўнікі таксама звяртаюць увагу на тое, што заяўнік не выканаў патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не паведаміўшы ўсе неабходныя звесткі, пры гэтым не тлумачачы, што канкрэтна не паказаў Алег Калінкоў у сваёй заяве.

Грамадскі актывіст збіраецца абскардзіць рашэнне гарвыканкама ў судзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках