Баўмгертнер просіць адвакатаў маўчаць
13- 15.10.2013, 10:57
- 18,908
Генеральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер папрасіў сваіх адвакатаў не даваць каментароў па яго крымінальнай справе.
«У адпаведнасці з просьбай нашага падабароннага мы пакуль будзем устрымлівацца ад любых каментароў, якія тычацца гэтай справы», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак адвакат Ганна Славіна.
Пры гэтым яна патлумачыла, што такая пазіцыя Баўмгертнера тычыцца не толькі сутнасці прад'яўленага яму абвінавачвання, ходу папярэдняга расследавання, але і «любых іншых каментароў».
Усе з трох беларускіх адвакатаў Баўмгертнера адмовіліся паведаміць, ці апавешчаны іх падабаронны аб тым, што ў Расеі ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа.
У сваю чаргу прэс-сакратар Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут распавяла агенцтву, што «беларускія адвакаты не атрымлівалі афіцыйнага паведамлення аб узбуджэнні ў Расеі крымінальнай справы ў дачыненні да Баўмгертнера». «Якія могуць быць у гэтай сувязі каментары, калі няма афіцыйнага паведамлення», - дадала Рэут.
Нагадаем, учора стала вядома, што Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера. Следчым камітэтам таксама будуць падрыхтаваныя (дакументы аб экстрадыцыі Баўмгертнера на тэрыторыю РФ).
Фота: РІА «Новости»