Беларускія футбалісты абыгралі японцаў (Відэа)
12- 15.10.2013, 17:36
- 13,420
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала перамогу над камандай Японіі ў таварыскім матчы.
Гульня прайшла 15 кастрычніка ў Жодзіна і завяршылася з лікам 1:0. Гол на 44-й хвіліне з перадачы Цімафея Калачова забіў Ян Цігараў.
Зборная Беларусі выступала ў такім складзе: Верамко, Вераціла, Радзькоў, Бардачоў (Трубіла, 46), Верхаўцоў, Калачоў (Бага, 88), Цігараў (Валадзько, 46), Кісляк, Брэсан (Крывец, 69), Сітко (Пуціла, 46), Карніленка (Радзівонаў, 46).
У складзе зборнай Японіі, якую трэніруе вядомы італьянскі спецыяліст Альберта Дзакероні, выступаў паўабаронца маскоўскага ЦСКА Кейсуке Хонда.
Гульню судзіла брыгада літоўскіх арбітраў на чале з Сяргеем Слівай.
Для зборнай Беларусі сённяшняя гульня была заключнай у бягучым сезоне.