Георгій Кандрацьеў: Хлопцы думаюць, як перамагчы, ідуць наперад
13- 15.10.2013, 19:22
- 8,344

Галоўны трэнер зборнай Беларусі галоўным пазітыўным момантам скончанай кваліфікацыі на ЧС-2014 назваў тое, што каманда пачала гуляць у больш атакавальны футбол.
Пра гэта Георгій Кандрацьеў заявіў пасля перамогі над японцамі, піша «Прессбол».
- Калі коратка, то добры спарынг, добрая гульня з абодвух бакоў. Задаволены тым, як хлопцы выконвалі заданне, якое атрымалі перад гульнёй, як рухаліся, як стараліся паказаць сябе на полі. Толькі станоўчыя эмоцыі, - сказаў галоўны трэнер зборнай Беларусі.
- Ці задаволены атмасферай на стадыёне?
- Колькі сабралася, столькі сабралася. Ад мяне няшмат што залежыць. Стараемся сваёй гульнёй прыцягнуць заўзятараў на трыбуны. Апошнім часам выступаем нядрэнна.
- Калі зборная Беларусі будзе перамагаць у афіцыйных сустрэчах і перастане быць толькі чэмпіёнам свету ў таварыскіх матчах?
- А калі мы былі чэмпіёнамі свету ў таварыскіх матчах? Не памятаю такога. А так... Трэба паляпшаць сваю гульню. Кажу пра гэта кожны раз.
- Якую ацэнку сабе і камандзе вы паставіце за мінулы адбор?
- Гэта вы павінны ставіць ацэнку. Тым больш не магу ацэньваць сябе.
- Каго назавяце лепшым гульцом у сваёй камандзе ў гэтай кваліфікацыі?
- Не магу адказаць на гэтае пытанне. Цяжка кагосьці вылучыць.
- Галоўны пазітыўны момант у мінулай кваліфікацыі на ЧС-2014?
Сталі гуляць у больш атакаваьны футбол. Стараемся не проста адседжвацца ў абароне. Хлопцы думаюць, як перамагчы, ідуць наперад. Гэта галоўны пазітыў.