Нафтавай халявы не будзе
65- 16.10.2013, 12:10
- 63,326
23 мільёнаў тон расейскай нафты ў гэтым годзе Менск не атрымае.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, піша «Інтэрфакс».
«Раней я заяўляў, што экспартуем 23 мільёны тон нафты з Расеі, але, хутчэй за ўсё, гэты аб'ём будзе па шэрагу прычын менш», - сказаў ён.
У той жа час, Беларусь пакуль не звярталася да Міністэрства энергетыкі Расеі з прапановай па аб'ёмах паставак расейскай нафты ў 2014 годзе. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік ведамства Аляксандр Новак, перадае РІА «Новости».
«Не, да нас пакуль не паступалі звароты на 2014 год. Да 15 снежня павінны быць», - сказаў ён.
Нагадаем, напярэдадні 2013 года Расея адмовілася падпісваць з Беларуссю гадавы баланс паставак, баючыся аднаўлення беларускім бокам «шэрага» экспарту растваральнікаў. У гэтым годзе пастаўкі нафты ажыццяўляюцца ў рамках графікаў, якія штоквартальна зацвярджаюцца. Кожны квартал на беларускія НПЗ паступала 5,75 млн. тон расейскай нафты.
Пастаўкі нафты ў чацвёртым квартале гэтага года і на 2014 год Беларусь мела намер абмеркаваць з Расеяй на пасяджэнні саюзнага ўрада ў Маскве 17 верасня, аднак гэтая сустрэча была перанесеная.