2 траўня 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелТА сорамна за Лукашэнку

71
БелТА сорамна за Лукашэнку

Афіцыйным прапагандыстам неаднойчы прыходзілася цэнзураваць кіраўніка краіны.

Беларускія журналісты паведамляюць, што аб'ектам цэнзуры ў дзяржаўных медыя ўсё часцей становяцца выказванні Лукашэнкі. У зводкі навін не трапляюць яго нерэалістычныя сацыяльныя абяцанні, а таксама непаліткарэктныя каментары. У якасці прыкладаў партал searchnews.info прыводзіць заяву кіраўніка аб планах увесці дзіўна шчодрыя выплаты ў сувязі з нараджэннем дзяцей і яго каментары пра попыт на замежную валюту.

Падчас нядаўняга наведвання Беларускага аўтамабільнага завода ў горадзе Жодзіна Лукашэнка паабяцаў увесці шчодрыя выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

«Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын, сем'і падтрымаць. Ужо і праект «Вялікая сям'я» мне прапанавалі. За першага дзіцяці мы даем 10 тысяч даляраў, адкрываем рахунак, за другога - 20 000 даляраў, за трэцяга - падвойваем. Калі ты сам уносіш сродкі на рахунак за сваё дзіця, то мы даем удвая больш», - паабяцаў ён.

Журналісты падлічылі, што такое абяцанне каштавала б дзяржаўнаму бюджэту больш за 2 мільярды даляраў. Для дзяржавы, чыё ВУП раўнялася ў мінулым годзе 63 мільярдам даляраў, гэта было б непад'ёмным грузам.

Гэта заява была паказаная па тэлебачанні, аднак яе не працытавалі дзяржаўныя медыя: ні інфармацыйнае агенцтва БелТА, ні газета «Советская Белоруссия». Не апублікавалі яе і на сайце Лукашэнкі.

Гэта не першы выпадак, калі выказванні кіраўніка падвяргаліся цэнзуры з боку беларускіх дзяржаўных СМІ.

Нядаўна БелТА паведаміла, што беларусы масава мяняюць сваю нацыянальную валюту на замежную, паколькі чакаюць хуткага абясцэньвання беларускага рубля. Але аўтары гэтага матэрыялу дзяржаўнага агенцтва не працытавалі каментар Лукашэнкі з гэтай нагоды, дзе ён ужывае тэрмін «народзец».

«Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег да абменных пунктаў. Ну, бяжыце, бяжыце. Будзе вялікі попыт на валюту, будзе абясцэньвацца беларускі рубель з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі. Не будзе попыту, будзе спакойна на рынку», - заявіў ён.

Яшчэ адзін свежы прыклад: Лукашэнка прапанаваў спаганяць з беларусаў, якія ездзяць на шопінг за мяжу, па 100 даляраў «падатку». Пасля ён прызнаў, што гэта было недарэчна.

Гэта дае падставы параўноўваць цяперашнюю цэнзуру ў Беларусі з савецкай, калі нават з заяў і тэкстаў Леніна канфіскоўваліся асобныя фрагменты.

Беларускі журналіст у Кіеве Юрый Свірко распавядае, што самая вялікая праблема - адсутнасць альтэрнатывы дзяржаўным медыя.

«Калі ў пачатку гэта былі белыя плямы ў дзяржаўных газетах, то цяпер ён некалькі паразумнеў. Дзяржаўная цэнзура ў Беларусі - гэта дзяржаўныя медыя. Прэзідэнт уласнымі ўказамі прызначае галоўных рэдактараў дзяржаўных газет, а іншых у Беларусі амаль няма», - адзначае Юрый Свірко.

Цяперашнія заявы Лукашэнкі, якія не абнародуюць у дзяржаўных медыя, папаўняюць спіс выказванняў, ад якіх адхрышчваюцца яго прыхільнікі і нават ён сам.

Так, у 1995 годзе беларускі кіраўнік заявіў, што «не ўсё, звязанае з Адольфам Гітлерам, было дрэнным». Яго ж называюць аўтарам сцвярджэння аб тым, што беларуская мова настолькі бедная, што ёй немагчыма выказаць нешта велічнае і існуюць толькі дзве мовы ў свеце, якія заслугоўваюць такой ацэнкі: руская і англійская.

Пасля Лукашэнка, які пераважна карыстаецца ў сваіх выступленнях рускай мовай, запярэчыў, што не казаў гэта.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках