3 траўня 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама падпісаў закон аб дзярждоўгу

15
Барак Абама падпісаў закон аб дзярждоўгу

Прэзідэнт ЗША падпісаў дакумент, які прадугледжвае аднаўленне фінансавання дзяржустаноў і павышэнне ліміту дзярждоўгу.

За гадзіну да гэтага ён быў ухвалены сенатам, а затым і палатай прадстаўнікоў, перадае BBC.

Ніжняя палата прагаласавала ў падтрымку раней заключанага паміж фракцыямі дэмакратаў і рэспубліканцаў пагаднення 285 галасамі супраць 144, нягледзячы на тое, што многія члены рэспубліканскай большасці адмовіліся прымаць удзел у галасаванні. Яшчэ крыху раней законапраект зацвердзіў сенат: за пагадненне быў аддадзены 81 голас, супраць - 18.

Да моманту падпісання законапраекта да заканчэння крайняга тэрміну для ўзняцця столі дзяржаўнага доўгу, які складаў 16,7 трлн даляраў, заставалася некалькі гадзін.

Прынятае пагадненне дасць магчымасць пазбегнуць дэфолту і аднавіць працу дзяржаўных устаноў да 15 студзеня 2014 года.

Ухвалены закон таксама прадугледжвае стварэнне адмысловай камісіі, якая складаецца з членаў абедзвюх палат, задачай якой стане распрацоўка доўгатэрміновага бюджэтнага пагаднення.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках