3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снежны чалавек апынуўся рэдкім відам мядзведзя

5
Снежны чалавек апынуўся рэдкім відам мядзведзя

Паводле апошніх даследаванняў ДНК еці, гэта міфічная істота можа ў рэальнасці апынуцца падвідам бурага мядзведзя.

Пра гэта піша The Independent.

Прафесар генетыкі Оксфардскага ўніверсітэта Браян Сайкс прааналізаваў валасы ад двух невядомых жывёл - першы ўзор быў знойдзены ў заходнім раёне Гімалаяў, а другі ў Бутане. Сайкс выявіў, што ўзоры на 100% ідэнтычныя ДНК старажытнага палярнага мядзведзя, які існаваў больш за 40 тысяч гадоў назад і знаходзіўся ў цесным сваяцтве з бурым мядзведзем, піша «Газета.Ru».

На думку прафесара, найбольш верагодным тлумачэннем паходжання еці з'яўляецца тое, што яны з'яўляюцца вынікам скрыжавання белых і бурых мядзведзяў.

Выданне нагадвае, што кантакты людзей з еці фіксаваліся на працягу многіх стагоддзяў насельніцтвам Гімалаяў і альпіністамі. Па словах відавочцаў, гэта «велізарная і валасатая» малпападобная істота.

Фота: Rex Features

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках