3 траўня 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грабоўскі і Авечкін выступілі ў абарону бяздомных жывёл

7

Гульцы «Вашынгтон Кэпіталс» прынялі ўдзел у пацешнай фотасесіі.

Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі і некаторыя яго аднаклубнікі зняліся для календара, мэта якога - прыцягнуць увагу людзей да жывёл, якія шукаюць гаспадароў, піша «Прессбол».

Гульцы фатаграфаваліся з бяздомнымі сабакамі, і толькі галкіпер Міхал Нойвірт - з уласным сабакам. А форвард «Кэпіталс» Маркус Юхансан нават выказаў жаданне ўзяць сабе аднаго з гадаванцаў, калі яго сяброўка не будзе пярэчыць.

Здымкай займалася нявеста абаронцы Майка Грына Кортні Пэры. Дабрачынную арганізацыю, якая арганізавала фотасесію і зоймецца распаўсюджваннем календара, таксама выбіралі жонкі і сяброўкі хакеістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках