2 траўня 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архан Зейналаў не прызнаў віну ў забойстве ў Бірулёва

36
Архан Зейналаў не прызнаў віну ў забойстве ў Бірулёва

Грамадзянін Азербайджана Архан Зейналаў сёння ў судзе адмовіўся ад прызнальных паказанняў па справе аб забойстве Ягора Шчарбакова.

«Я не згодны. Я не забіваў», - сказаў Зейналаў праз перакладчыка. Ён папрасіў вызваліць яго пад заклад, не ўдакладніўшы суму, якую гатовы ўнесці.

Аднак па словах следчага, сяброўка забітага апазнала ў Зейналаве забойцу. Яе паказанні далучаныя да матэрыялаў справы. Паміж дзяўчынай і падазраваным была праведзеная вочная стаўка, падчас якой было зафіксавана апазнанне, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Пракурор у сваёй прамове адзначыў, што Зейналаў здзейсніў забойства з хуліганскіх памкненняў і схаваўся. «Будучы дапытаным у якасці падазраванага, Зейналаў паказаў, што ён нанёс раней незнаёмаму Шчарбакову ўдар нажом пасля таго, як той першым абразіў яго і нанёс удары рукамі», - растлумачыў суду пазіцыю падазраванага следчы.

Згодна з пазіцыяй пракуратуры, цяжар здзейсненага злачынства абавязвае праваахоўныя органы прасіць аб яго арышце. «Знаходзячыся на волі, ён можа працягнуць займацца злачыннай дзейнасцю», - сказаў на заканчэнне пракурор.

Забойства, беспарадкі і затрыманне падазраванага

У ноч на 10 кастрычніка ў сталічным раёне Бірулёва Заходняе адбылося забойства 25-гадовага масквіча Ягора Шчарбакова. У ходзе канфлікту з невядомым малады чалавек атрымаў удар нажом у сэрца. 13 кастрычніка мясцовыя жыхары раёна сабраліся на сход і запатрабавалі знайсці і пакараць забойцу. Акцыя перарасла ў беспарадкі, у ходзе якіх былі затрыманыя 400 чалавек.

Падазраваны ў забойстве быў затрыманы 15 кастрычніка ў падмаскоўнай Каломне і дастаўлены ў Маскву для правядзення следчых дзеянняў. Зейналаў «панясе заслужанае пакаранне, ніякіх сумневаў няма, што гэта менавіта той чалавек, які здзейсніў гэта злачынства», сказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін.

Зейналаў у 2011 годзе быў прысуджаны Нагацінскім судом Масквы па арт. 264 КК РФ («Парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў») да 1 году пазбаўлення волі і 3 гадоў пазбаўлення права кіраваць транспартным сродкам. Пасля таго як у 2012 годзе Зейналаў вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, ён адразу ж пачаў займацца прыватным возніцтвам, незаконна кіруючы аўтамабілем.

Па дадзеных ФМС, Зейналаў больш за 10 гадоў пражываў у Расеі незаконна.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках