2 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч гатовы адпусціць Цімашэнка на лячэнне

8
Януковіч гатовы адпусціць Цімашэнка на лячэнне

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абяцае падпісаць рашэнне Вярхоўнай Рады аб магчымасці лячэння экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка за мяжой.

Пра гэта ён заявіў сёння, 17 кастрычніка, знаходзячыся ў Данецку, піша korrespondent.net.

«Цяпер палітычнымі сіламі, якія прадстаўленыя ў парламенце, падрыхтаваны законапраект, які дазволіць вырашыць гэтую задачу. Сёння ва Украіне няма закона, які б дазволіў Цімашэнка выехаць за мяжу. Як толькі гэтае пытанне ў парламенце будзе вырашана, і мне на стол ляжа гэты закон, тады будзе пытанне да прэзідэнта. Натуральна, калі парламент прыме гэты закон, я яго падпішу», - сказаў ён журналістам.

«Далей, якія там будуць механізмы... Хутчэй за ўсё, гэта будзе суд, які будзе прымаць рашэнне аб парадку выезду, захаванні нейкіх гарантый», - растлумачыў прэзідэнт.

Нагадаем, палітычныя паплечнікі Цімашэнка, а таксама яе абарона, настойваюць на тым, што для выезду экс-прэм'ера на лячэнне за мяжу не патрабуецца прыняцце дадатковых законаў.

Як паведамлялася, учора, 16 кастрычніка, дэпутат Еўрапарламента Марэк Сівец, каментуючы прэзентаваную ў сераду справаздачу місіі Аляксандра Кваснеўскага і Пэта Кокса, паведаміў, што падрыхтаваны місіяй Еўрапарламента кампрамісны варыянт вырашэння праблемы экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка прадугледжвае, што экс-прэм'ер не зможа тры гады балатавацца на выбарах. Акрамя таго, яна павінна выплаціць у памеры каля 200 млн даляраў.

4 кастрычніка 2013 года стала вядома, што Аляксандр Квасьнеўскі і Пэт Кокс перадалі экс-прэм'еру Юліі Цімашэнка прапанову аб лячэнні ў Германіі і экс-прэм'ер яе прыняла. Акрамя таго, яны падалі прэзідэнту Украіны прашэнне аб памілаванні Юліі Цімашэнка.

Як вядома, вызваленне ці адпраўка на лячэнне за мяжу Юліі Цімашэнка з'яўляецца адной з умоў падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіна ЕЗ. Пытанне падпісання пагаднення будзе разглядацца на саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў лістападзе ў Вільні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках