3 траўня 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Валгаградскай у Менску закрываецца скразны рух

У сувязі з рэканструкцыяй трамвайных рэек у сталічны мікрараёне Зялёны Луг патрабуецца на два дні вызваліць скрыжаванне Лагойскага тракту і вуліцы Валгаградскай.

У сувязі з гэтым 19 і 20 кастрычніка будзе закрыты скразны рух усіх відаў транспарту на Валгаградскай ад вуліцы Кнорына да Лагойскага тракту.

Як паведамілі аглядальніку партала interfax.by у ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», на перыяд закрыцця руху ўносяцца наступныя змены ў працу пасажырскага транспарту:

- Рух аўтобусаў маршруту №37 на адцінку ад вуліцы Сядых да праспекта Незалежнасці арганізуецца вуліцай Каліноўскага, Лагойскім трактам, вуліцай Севастопальскай, Кнорына, Валгаградскай з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененай дзялянцы ў абодвух накірунках;

- Рух аўтобусаў маршруту №113С на адцінку ад МКАД да праспекта Незалежнасці арганізуецца Лагойскім трактам, вуліцамі Каліноўскага, Кнорына, Валгаградскай з выкананнем прыпыначнага пункта «Кнорына» ў накірунку аўтавакзала «Маскоўскі», ПП «Чайкоўскага» - у кірунку тубдыспансеру;

- Рух аўтобусаў маршруту №115Э на адцінку ад МКАД да праспекта Незалежнасці арганізуецца Лагойскім трактам, вуліцай Каліноўскага, Кнорына, Талбухіна, у зваротным кірунку - вуліцай Валгаградскай, Кнорына, Каліноўскага, Лагойскім трактам;

- Рух аўтобусаў маршруту №145С на адцінку ад МКАД да праспекта Незалежнасці арганізуецца Лагойскім трактам, вуліцай Севастопальскай, Кнорына, Валгаградскай з выкананнем пункта прыпынку «Кнорына» ў кірунку аўтавакзала «Маскоўскі», ПП «Чайкоўскага» - у кірунку НДІ анкалогіі;

- Рух аўтобусаў экспрэсных маршрутаў №№ 1076-ТК, 1151-ТК, 1409 -ТК на дзялянцы ад МКАД да праспекта Незалежнасці арганізуецца Лагойскім трактам, вуліцай Севастопальскай, Кнорына, Валгаградскай.

Фота: interfax.by
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках