Лукашэнку зноў злавілі на хлусні
93- 17.10.2013, 19:58
- 120,432

У ліпені 2012 года на будаўніцтва Палаца Незалежнасці з менскага бюджэту было дадаткова выдзелена $6 мільёнаў.
Прычым з слова «дадаткова» зразумела, што гэта былі не першыя выдаткі Мінгарвыканкама, піша «Наша Нiва».
Гэты факт зняпраўджвае словы Лукашэнкі з нагоды крыніц фінансавання будынка.
«Сёння часта крытыкуюць за Палац Незалежнасці. Яны нават не ведаюць, колькі гэта каштуе, за якія грошы ён пабудаваны.Там няма ніводнага бюджэтнага рубля», - заявіў ён.
«Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул.Арлоўская-пр.Пераможцаў-р.Свіслач» уключаны ў Інвестыцыйную праграму Менска на 2013 год.