2 траўня 2024, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейскі рэпарцёр» правядзе 24-гадзінны онлайн з Менска

11
«Расейскі рэпарцёр» правядзе 24-гадзінны онлайн з Менска

Расейскі часопіс «Расейскі рэпарцёр» 18 кастрычніка запускае спецыяльны праект пад назвай «Менск-24».

Як паведамілі агенцтву «Менск-Навіны» арганізатары, больш за 170 журналістаў з Расеі і Беларусі цягам 24 гадзін будуць весці онлайн трансляцыю пра жыццё Менска і яго жыхароў.

Роўна а 6.00 маладыя журналісты і фотакарэспандэнты адправяцца ў самы вір падзей у складзе экіпажаў хуткай медыцынскай дапамогі, міліцыі і МНС; прабавяць дзень з вядомымі людзьмі горада; вывучаць знутры працу радзільні, заапарка, тэатраў, музеяў, фабрык, заводаў. Пры паступлення інфармацыя будзе з'яўляцца ў рэжыме рэальнага часу на сайце 24.rusrep.ru у выглядзе тэкставых паведамленняў і фатаграфій.

«Мы пастараемся найбольш аб'ёмна адлюстраваць дынаміку жыцця сучаснага мегаполіса ў фармаце татальнай журналістыкі. Такі фармат мае на ўвазе адначасовае асвятленне ўсіх сфер жыцця мегаполіса ў рэжыме онлайн. Плануем, што за дзень трансляцыі атрымаецца стварыць больш за тысячу навінавых паведамленняў і фотарэпартажаў», - адзначылі арганізатары.

Падобныя праекты ўжо праходзілі ў лістападзе 2011 года ў Новасібірску, у сакавіку 2012 года ў Казані, у верасні 2012 года ў Екацярынбургу, вясной 2013 года ва Уфе, а таксама больш чым у 15 гарадах Расеі ў лютым 2013 года ў рамках праекта «Нана-24».

Праект «Менск-24» рэалізуецца часопісам «Расейскі рэпарцёр» супольна з Інстытутам журналістыкі БДУ ў рамках Усерасейскага моладзевага семінара журналістыкі «Медыяпалігон-24», які праходзіць у Менску з 14 да 19 кастрычніка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках