1 траўня 2024, Серада, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выезд з Менска перакрылі з-за ліхача на джыпе

8
Выезд з Менска перакрылі з-за ліхача на джыпе

П'яны кіроўца Jeep Grand Cherokee учыніў перапалох у Фрунзенскім раёне.

«На вуліцы Прытыцкага на скрыжаванні з Каменнагорскай ДАІ і ахова перакрывае вьезд і выезд з горада! Налічыў каля 15 экіпажаў! Хто падкажа у чым справа?» - пытаўся ўдзельнік форуму onliner.by (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

Аказалася, у ноч з суботы на нядзелю паступіў сігнал, што па горадзе ездзіць п'яны кіроўца Jeep Grand Cherokee.

«Як толькі паступіла інфармацыя, быў перакрыты выезд на вул. Прытыцкага, - паведаміла старэйшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак. - Пачаліся пошукі кіроўцы пазадарожніка».

Аднак ужо праз некалькі хвілін супрацоўнікі ДАІ атрымалі новыя дадзеныя: у двары дома №102 па вуліцы Прытыцкага аварыя з удзелам пяці машын.

«Туды адразу ж адправіўся нарад ДПС, - распавяла Алена Волчак. - Высветлілася, што пашкоджаныя не пяць аўтамабіляў, а тры. Ніхто не пацярпеў. Вінаваты ў ДТЗ - кіроўца Jeep. Гэта малады чалавек 1985 г. н. Падчас першага прадува на медаглядзе ў яго паказала 1,68 праміле, падчас другога - 1,86».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках