1 траўня 2024, Серада, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэстчане хочуць назваць новую вуліцу Шнобелеўская

8
Брэстчане хочуць назваць новую вуліцу Шнобелеўская

Брэсцкія ўлады раптам вырашылі пацікавіцца меркаваннем гараджан з нагоды назвы новай вуліцы.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новага аўтадарожнага моста праз раку Мухавец, адкрыццё якога некалькі разоў пераносілася, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Канстанцін Сумар заявіў пра намер назваць гэты мост Берасцейскім. А вось як будзе называцца вуліца, на якой пабудаваны дадзены мост ўлады не вырашылі і спрабуюць цяпер арганізаваць нешта накшталт грамадскага абмеркавання.

Мяркуючы па рэакцыі брэстчан на гарадскіх інтэрнэт-форумах, мала хто верыць у шчырасць намераў цяперашніх чыноўнікаў параіцца з народам у пытанні назваў вуліц. Справа ў тым, што мясцовая грамадскасць ужо не адзін раз прапаноўвала гарадскім уладам перайменаваць адну з вуліц у Брэсце ў гонар Васіля Быкава (прапаноўваўся нават канкрэтны варыянт - замест вуліцы, якая носіць імя рускага рэвалюцыянера Сцяпана Халтурына, які здзейсніў тэрарыстычны акт у дачыненні да цара Аляксандра II), аднак кожны раз гэтыя прапановы не прызнаваліся.

Жыхары Брэста звяртаюць увагу і на тое, што ў горадзе да гэтага часу няма вуліц і плошчаў, названых у гонар вядомых ураджэнцаў берасцейскага краю або герояў нацыянальна-вызваленчага руху на тэрыторыі Беларусі, а калі і ёсць (як, напрыклад, вуліца Тадэвуша Касцюшкі), то размешчаныя ў аддаленых мікрараёнах і знаходзяцца ў непрывабным, з пункту гледжання добраўпарадкавання, выглядзе. Затое па-ранейшаму ўвесь цэнтр горада перагружаны імёнамі правадыроў «сусветнага пралетарыяту» і дзеячаў савецка-камуністычнай эпохі. Таму, як адзначаюць удзельнікі інтэрнэт-абмеркавання, паколькі ў цяперашніх беларускіх уладаў ідэалогія дзяржавы ўсё яшчэ савецкая, то спачатку павінна памяняцца яна (уключаючы сцяг і герб краіны), пасля чаго лагічнымі будуць і перамены ў назвах вуліц.

Пакуль жа сярод прапанаваных варыянтаў назвы канкрэтнай вуліцы каля новага аўтамабільнага моста пераважаюць ідэі з іранічным палітычным адценнем (Дэвальвацыйная, Шнобелеўская, Хітразачэсаная) альбо звязаныя з гістарычнымі асобамі часоў існавання сярэдневечнага Бярэсця (князь Вітаўт, Мікалай Радзівіл Чорны, Казімір Лышчынскі і іншыя). Акрамя таго, ёсць прапанова назваць гэтую вуліцу ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэм'ер-міністра Менахема Бегіна, які нарадзіўся ў Брэст-Літоўску роўна сто гадоў таму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках