1 траўня 2024, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі прадукты, якія разбураюць псіхіку

19
Навукоўцы назвалі прадукты, якія разбураюць псіхіку

Навукоўцы з Універсітэта Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя і Гранады даказалі, што прадукты, якія мы штодня ўжываем, уплываюць на наша псіхічнае здароўе.

Даследнікі правялі эксперымент, у якім прынялі ўдзел больш за 9 тыс. іспанцаў. На працягу месяца навукоўцы назіралі за псіхічным станам удзельнікаў, паведамляе тэлеканал МИР.

У выніку спецыялістам удалося высветліць, што псіхіку чалавека разбураюць наступныя прадукты харчавання: любы фаст-фуд, салодкія кандытарскія вырабы, выпечка не хатняй вытворчасці.

Іх ужыванне выклікае агрэсію, дэпрэсію, трывогу, раздражняльнасць.

Гэтыя змены рэгіструюцца менш, чым праз месяц пасля рэгулярнага харчавання. Прычына дадзенай з'явы - дзеянне транс-тлушчаў, якія дрэнна засвойваюцца арганізмам і назапашваюцца ва ўнутраных органах. Да таго ж такія прадукты павышаюць узровень халестэрыну ў крыві і прыводзяць да лішняй вагі.

Свежыя садавіна і гародніна, наадварот, прыносяць адчуванне лёгкасці, спакою, эмацыянальную раўнавагу.

Чырвонае віно, лічыць прафесар Кі Хун Кім з амерыканскага ўніверсітэта, здольна змагацца з атлусценнем, так як яно расшчапляе тлушчавыя клеткі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках