1 траўня 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За выходныя менчукі скупілі гародніны на $1,3 мільёна

8
За выходныя менчукі скупілі гародніны на $1,3 мільёна

На пятай рэспубліканскай кірмашы «Шчодрая восень-2013» 19 і 20 кастрычніка прададзеная рэкордная колькасць сельгаспрадукцыі на агульную суму 12 млрд рублёў.

У мінулыя суботу і нядзелю гандлёвыя рады разгарнуліся каля Палаца спорту і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. На гэты раз сваю прадукцыю менчукам прапаноўвалі фермеры, сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы, рыбгасы Гродзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

За два выходных дня жыхары сталіцы набылі на кірмашах 687 т бульбы, 805 т іншай агародніны, 128 т яблыкаў, 48 т мяса, 17 т рыбы і 23 т іншай прадукцыі. Тавары менчукам прапаноўвалі 1.110 гандлёвых аб'ектаў.

Традыцыйна распродажы суправаджала яркая культурна-забаўляльная праграма. На галоўнай сцэне каля Палаца спорту яе прадставілі калектывы аматарскай творчасці з Гродзенскай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках