1 траўня 2024, Серада, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец перарабіў Mercedes у «Победу»

21

На ўкраінскім аўтамабільным партале, прысвечаным прапановам аб куплі/продажы аўтамабіляў, з'явіўся чарговы ўнікальны лот.

Пакупнікам прапануецца набыць самаробны аўтамабіль «Победа», пабудаваны на базе Mercedes, паведамляе NEWSru.com.

Уладальнік «унікальнай «Победы» гатовы растацца з ёй за 75 000 даляраў. За такія грошы можна купіць новую BMW 4-й серыі, Audi TT або «зараджаную» Audi RS3 Sportback.

Арыгінал аб'явы (арфаграфія захаваная):

«Зроблены на базе Мэрсэдэса! Хадавая, трансмісія, рухавік, электроніка, салон - Мэрсэдэс! Эксклюзіўны аўтамабіль - адзін у свеце! У аўто ўкладзена вельмі шмат!!! Усё рабілася для сябе і з душой! Ідэальны стан! Адзін гаспадар! Колер белы перламутр! Магчымы абмен!!!»

Нагадаем, што ўкраінскія ўмельцы перыядычна ствараюць свае мадыфікацыі «Победы», якія спрабуюць рэалізаваць на аўтарынках. Напрыклад, пару гадоў таму на інтэрнэт-аўкцыёне eBay быў выстаўлены на продаж аўтамабіль ГАЗ-21, перароблены з седана Jaguar.

Як пісалі тады заходнія СМІ, «рускія» ўмельцы далі старэнькаму цеснаму аўтамабілю другое жыццё, ператварыўшы яго ў даволі цікавае экзатычнае аўто, якое ў цёмны час сутак, прыжмурыўшыся, цалкам можна прыняць за які-небудзь раскошны рарытэтны экземпляр.

На самой справе Jaguar у эксклюзіўную «Волгу», пераробку якой заходняя прэса прыпісвала «рускім», вырабілі на Украіне, пра што стала вядома з каментара да лота, у якім паведамлялася, што аўтамабіль знаходзіцца ў Кіеве.

У аснове эксклюзіўнай «Волги» - Jaguar XJ40 1993 года выпуску, абсталяваны 3,2-літровым маторам V6 магутнасцю 200 конскіх сіл, агрэгатаваны аўтаматычнай каробкай перадач.

Пярэдняя і задняя часткі кузава, уключаючы бамперы, фары, заднія ліхтары, крышку капота з рашоткай радыятара, запазычаныя ад «Волги» .

Аўтамабіль быў прададзены за 44 тысячы даляраў.

Украінец перарабіў Mercedes у «Победу». Фота: auto.ria.ua
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках