1 траўня 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бліскучая гульня Касціцына дапамагла «Авангарду» абгуляць «Амур»

Бліскучая гульня Касціцына дапамагла «Авангарду» абгуляць «Амур»

У чарговым матчы КХЛ «Амур» на хатнім лёдзе без варыянтаў прайграў омскаму «Авангарду» - 2:5.

Галоўным героем матчу стаў беларускі форвард Сяргей Касціцын, які аформіў дубль і адзначыўся выніковай перадачай. У прайграўшых форвард зборнай Беларусі Андрэй Сцяпанаў адзначыўся голам, belarushockey.com.

Матч Амур (Хабараўск) - Авангард (Омская вобласць) скончыўся з лікам 2:5 (0:3, 1:2, 1:0).

Шайбы закідвалі:

0:1 - Сяргей Касціцын (Аляксандр Фралоў). 1:38 ГБ

0:2 - Андрэй Іваноў (Алег Кваша). 6:11

0:3 - Кірыл Лямін (Сяргей Касціцын, Аляксандр Фралоў). 7:48 ГБ

0:4 - Сяргей Касціцын (Аляксандр Фралоў). 21:12

0:5 - Дзяніс Казіёнаў (Міраслаў Блацяк, Аляксандр Папоў). 21:59

1:5 - Андрэй Сцяпанаў. 28:27

2:5 - Цімафей Шышканаў (Дзяніс Яжоў, Яўген Караткоў). 48:59 ГБ

Брамнікі: Міка Ярвінен; Мэц’ю Гарон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках