1 траўня 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы патрабуюць забараніць «Сталінград» Бандарчука

126
Расейцы патрабуюць забараніць «Сталінград» Бандарчука

На думку некаторых гледачоў, у фільме недастаткова добра паказаны патрыятызм савецкіх салдат.

Петыцыю за забарону фільма Фёдара Бандарчука «Сталінград», адрасаваную ў Міністэрства культуры Расеі, падаў нехта Павел Марозаў з Самары. Петыцыя патрабуе поўнай забароны на пракат фільма ў Расеі і за мяжой, а таксама адклікання заяўкі на «Оскар», піша «Інтэрфакс».

У дакуменце паказваецца, што фільм, практычна цалкам зняты на дзяржаўныя сродкі ў памеры 1 млрд расейскіх рублёў (г.зн. на грошы падаткаплацельшчыкаў), паказвае невысокі патрыятызм савецкага народа, і «фактычна галоўным героем фільма з'яўляецца нямецкі афіцэр, які паказаны як інтэлігентная высакародная асоба (што з'яўляецца непрыхаванай гераізацыяй нацызму, забароны якой Расея дамагаецца ад ААН)».

Акрамя таго, петыцыя ўтрымлівае патрабаванне прыцягнуць да адказнасці асоб, якія прымалі рашэнне аб фінансаванні карціны «Сталінград», і разгледзець пытанне аб іх пажыццёвым выключэнні з камісій і саветаў, якія вырашаюць пытанне аб выдзяленні дзяржаўных сродкаў на фільмы, а таксама членаў савета, які правяраў гістарычную дакладнасць карціны «Сталінград».

На дадзены момант дакумент падпісалі каля 2300 чалавек, сярод якіх не толькі расейцы, але і беларусы, украінцы, малдаване, жыхары іншых краін СНД і Еўропы. На сайце, дзе размешчаная петыцыя, тыя, хто падпісаліся, публікуюць каментары-абгрунтаванні, чаму яны выступаюць за забарону фільма, знятага Бандарчуком-малодшым.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках