1 траўня 2024, Серада, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» нарошчвае транзіт праз Беларусь

6
«Газпрам» нарошчвае транзіт праз Беларусь

За дзевяць месяцаў 2014 года транзіт праз Беларусь склаў 35,8 мільярдаў кубаметраў газу.

14,5 мільярда кубаметраў «блакітнага паліва» было пастаўлена ў нашу краіну. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе «Газпрам трансгаз Беларусь», распаўсюджаным у панядзелак.

У верасні кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер заяўляў, што «Газпрам» у гэтым годзе павялічыў пастаўкі газу ў Беларусь. У 2012 годзе пастаўкі газу выраслі на 10% - да 22 мільярдаў кубаметраў. Транзіт газу холдынг планаваў павялічыць на 30%.

«Па заяўках спажыўцоў пастаўлена ў Беларусь 14,5 мільярда кубаметраў расейскага газу. Такім чынам, усе беларускія спажыўцы беларускага газу былі забяспечаныя «блакітным палівам», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Пры гэтым адзначаецца, што за дзевяць месяцаў бягучага года было транспартавана праз тэрыторыю Беларусі 35,8 мільярда кубічных метраў газу, з якіх 25,9 мільярда кубаметраў - па газаправодзе «Ямал-Еўропа» і 9,9 мільярда - па сістэме «Газпрам трансгаз Беларусь».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках