1 траўня 2024, Серада, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыяну выгналі з мячэці ў ААЭ за фотасесію

7
Рыяну выгналі з мячэці ў ААЭ за фотасесію

Спявачку Рыяну папрасілі пакінуць тэрыторыю Мячэці шэйха Заіда ў Абу-Дабі пасля таго, як поп-зорка зладзіла там фотасесію.

Дазволу на фотаздымку у выканаўцы не было. У мячэці заявілі, што Рыяна парушыла маральныя нормы і правілы паводзінаў у рэлігійным будынку, перадаюць «Вести».

На фотаздымках, якія апублікавала заходняя прэса, у тым ліку і брытанская газета Daily Mail, Рыяна паўстала ў чорным касцюме вольнага крою. Доўгія штаны хаваюць яе ногі, а рукавы прыкрываюць запясця. Твар спявачкі абрамляе чорны галаўны ўбор, падобны на хіджаб. Праўда, поп-зорка дазволіла сабе некаторыя вольнасці - ярка-чырвоную губную памаду і масіўнае залатое ўпрыгожванне на грудзях.

Прадстаўнікі мячэці, якая прызнаная самай буйной у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і ўмяшчае больш за 40 тысяч чалавек, апублікавалі сваю заяву з гэтай нагоды. У ёй не называецца імя Рыяны, але згадваецца «інцыдэнт з удзелам спявачкі». Прадстаўнікі мячэці тлумачаць, што ў іх існуюць пэўныя правілы, якія наведвальнікам варта выконваць.

У прыватнасці, там забаронена фатаграфаваць без адпаведнага дазволу, нельга пазіраваць непадыходзячым чынам. У мячэці таксама забараняецца гучна размаўляць і есць. Парушальнікам «у цывілізаванай і талерантнай манеры, уласцівай ісламу» нагадваюць аб гэтых правілах паводзінаў. Што тычыцца Рыяны, то яна без папярэджання пранікла на тэрыторыю мячэці праз уваход, не прызначаны для наведвальнікаў, і нікому не дала ведаць пра сябе. Спявачку папрасілі пакінуць тэрыторыю, і ёй прыйшлося сысці пасля таго, як яна зрабіла «фатаграфіі, якія не адпавядаюць умовам знаходжання ў мячэці».

Здымкі Рыяны ўжо пракаментавалі яе падпісчыкі ў «Твітэры». Іх меркаванні з нагоды яе ўчынку падзяліліся. «Рыяна можа выглядаць раскошна, але яна пакрывае галаву з меркаванняў моды, а не з павагі да ісламу», - напісаў адзін з іх. Іншы падпісчык адзначыў: «Не разумею, як фатаграфіі на фоне мячэці могуць быць абразлівымі. Наадварот, яна дэманструе сваю павагу, апрануўшы хіджаб».

У ААЭ Рыяна прыехала ў рамках свайго сусветнага турнэ пад назвай Diamonds. Яна ўжо дала шэраг канцэртаў у Паўднёвай Афрыцы. Там, праўда, прыхільнікі апынуліся незадаволеныя выступам поп-зоркі. Многія з іх сцвярджаюць, што шоў у Ёханэсбургу не варта было тых грошай, якія яны заплацілі за квіток.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках