1 траўня 2024, Серада, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч падзякаваў марафонцам

7
Статкевіч падзякаваў марафонцам

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч удзячны тым, хто выйшаў на прабег у майках з яго імем.

«Ён прачытаў пра гэта ў газетах і просіць усім падзякаваць. Сказаў, што прозвішчы ў газеце не былі названыя і што гэта вельмі смелы і прыстойны ўчынак», - распавяла «Радыё Свабода» жонка палітвязня Марына Адамовіч.

28 верасня ў Менску падчас фестывалю бегу «Кубак выкліку» былі затрыманыя Кірыл Жываловіч, Яўген Напорка, Максім Дубоўскі і Андрэй Вісловіч, у якіх на спартыўных майках былі партрэты палітвязня і надпіс «Серабранка - за спорт, Беларусь і Статкевіча». Усіх чатырох спартоўцаў пакаралі буйнымі грашовымі штрафамі.

З навін, пра якія даведалася Марына Адамовіч ад мужа па тэлефоне, таксама тое, што ў магілёўскай турме нарэшце ўключылі ацяпленне:

«Усцешаная, што нарэшце ўключылі ацяпленне і яму ў гэтым сэнсе лягчэй. Затое, як не ішлі, так і не ідуць лісты ад сваякоў. З верасня нічога няма. У яго сітуацыя тая ж, пра якую пісаў Аўтуховіч».

Мікалай Статкевіч - адзіны з былых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, хто да гэтага часу застаецца за кратамі. Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках