1 траўня 2024, Серада, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролю Фрэдзі Мэрк'юры выканае зорка «Джэймса Бонда»

4
Ролю Фрэдзі Мэрк'юры выканае зорка «Джэймса Бонда»

Музыкі легендарнага брытанскага гурта Queen нарэшце вырашылі, хто выканае ролю іх нябожчыка-вакаліста Фрэдзі Мэрк'юры ў новым біяграфічным фільме.

Адкінуўшы кандыдатуру Сашы Барона Коэна, яны спыніліся на зорцы фільма пра Джэймса Бонда Бэнэ Уішоў, паведамляе Guardian.

Акцёр сыграў агента Q у апошнім на сённяшні дзень эпізодзе шпіёнскай сагі «007: Каардынаты «Скайфол». Музыкі Queen вырашылі, што Уішоў - аптымальны кандыдат на ролю Фрэдзі Мэрк'юры ў карціне, якая будзе прысвечаная апошнім гадам жыцця артыста, паведамляюць «Вести».

Чаму гітарыста калектыву Браяна Мэя і бубнача Роджэра Тэйлара не задаволіў Саша Барон Коэн? Паведамлялася, што знакаміты комік хацеў зрабіць фільм больш жорсткім, каб фільм атрымаў рэйтынг R. Гэта азначала б, што гледачы, маладзейшыя за 17 гадоў дапускаліся б на яго толькі ў суправаджэнні дарослых.

Музыкі Queen, якія разам з Робертам Дэ Ніра з'яўляюцца супрадзюсэрамі карціны, хацелі зрабіць баёпік адаптаваным для больш шырокай узроставай аўдыторыі. Напачатку восені музыкі афіцыйна заявілі, што не хацелі, каб камедыйны вобраз Коэна асацыяваўся з Фрэдзі Мэрк'юры, бо іх фільм «павінен расчуліць гледача, а не рассмяшыць».

Акрамя фільма пра Джэймса Бонда, Уішоў таксама зняўся ў карцінах «Воблачны атлас», «Парфумер» і «Вяртанне ў Брайдсхед».

Фота: multikino.com

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках