1 траўня 2024, Серада, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чыжоўцы - Арэне» тэрмінова патрэбныя працоўныя рукі

26
«Чыжоўцы - Арэне» тэрмінова патрэбныя працоўныя рукі

У выхадныя на тэрыторыі комплексу «Чыжоўка - арэна» прайшоў чарговы суботнік, у якім узялі ўдзел амаль 500 чалавек.

«Гэтым разам кампанію для студэнтаў склалі прадстаўнікі адміністрацыі Мінгарвыканкама, у тым ліку намеснік старшыні Ігар Карпенка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Такія мерапрыемствы будуць праводзіцца аж да здачы комплексу, і кожны, хто жадае дапамагчы, можа прыйсці, - распавяла Людміла Бараноўская, намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна. - Прыходзіць можна пасля працы або вучобы - як да абеду (з дзевяці раніцы), так і пасля абеду (з чатырнаццаці гадзін дня). Калі людзі прыходзяць, іх сустракаюць, фармуюць у групы, праводзяць інструктаж па тэхніцы бяспекі, кажуць, што можна, чаго нельга. Гэта ўсё ж такі будоўля. А затым будаўнікі даюць нейкі пэўны аб'ём працы.

Дакладных тэрмінаў здачы комплексу пакуль не называюць. Вядома толькі, што Малая арэна ўжо гатовая цалкам.

Фота: []_Stiv

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках