1 траўня 2024, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавічы засталіся без «мэра»

80
Баранавічы засталіся без «мэра»

Віктар Дзічкоўскі, які ўзначальваў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт з 2000 года, 21 кастрычніка пакінуў пасаду старшыні.

З афіцыйнага сайта выканкама знікла прозвішча Віктара Дзічкоўскага. У прыёмнай карэспандэнту Intex-press пацвердзілі, што Віктар Іванавіч з панядзелка 21 кастрычніка, «не працуе», яго абавязкі часова выконвае намеснік старшыні гарвыканкама Валерый Лазіцкі.

Са слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Берасцейскага аблвыканкама Аляксандра Каляды, Віктар Іванавіч наважыў пакінуць пасаду старшыні Баранавіцкага гарвыканкама яшчэ ў верасні. З гэтага моманту пачаўся падбор кандыдатур на яго месца. А 14 кастрычніка Віктар Дзічкоўскі звярнуўся ў аблвыканкам з пісьмовай заявай аб вызваленні ад займаемай пасады. У заяве ён не ўказаў прычыну адстаўкі.

У Берасцейскім аблвыканкаме паведамілі, што на пасаду старшыні Баранавіцкага гарвыканкама разглядалася некалькі кандыдатур.

- На сёння выкрышталізавалася адна кандыдатура на месца мэра Баранавічаў. Хто менавіта стане старшынём Баранавіцкага гарвыканкама, будзе, мабыць, вядома на гэтым тыдні, максімум - на наступным, - адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Берасцейскага аблвыканкама Аляксандр Каляда. - На апошнім этапе старшыню гарвыканкама зацвярджае прэзідэнт краіны.

Паводле інфармацыі арганізацыйна-кадравага аддзела Берасцейскага аблвыканкама, звольнены па ўласным жаданні Віктар Дзічкоўскі ўжо атрымаў прапановы на працяг кар'еры.

За апошнія месяцы кіраўніцтва Баранавічаў пазбавілася таксама аднаго з намеснікаў старшыні гарвыканкама, у дачыненні да якога ўзбуджаная крымінальная справа, і першага намесніка, які заняў пасаду генеральнага дырэктара Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў.

Фота: Intex-press

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках