1 траўня 2024, Серада, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада і ЕЗ падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі

4
Канада і ЕЗ падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі

Еўрапейскі Звяз заключыў пагадненне аб свабодным гандлі з Канадай.

Прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу падпісалі дакумент на сустрэчы ў Бруселі. Мяркуецца, што пагадненне дасць магчымасць знізіць тарыфы, аптымізаваць рэгуляванне і аслабіць фармальныя бар'еры. Барозу заявіў, што старанам удалося дасягнуць «прарыву ў перамовах» і дагаварыцца аб «важнай дамове», піша «Карэспандэнт».

Цяпер пагадненне павінны ўхваліць парламенты ўсіх краін-чальцоў ЕЗ.

Еўрапейскі звяз - другі паводле велічыні гандлёвы партнёр Канады пасля ЗША. Адзначым, што ў 2012 годзе амерыканскі экспарт у Еўразвяз наблізіўся да 206 млрд еўра, у той час як экспарт ЕЗ у ЗША дасягнуў амаль 300 млрд еўра. 30 млн працоўных месцаў у Еўропе (прыкладна 10% ад усёй працоўнай сілы) залежаць ад замежнага гандлю. У Еўрапейскай камісіі падлічылі, што пагадненне, перамовы аб падпісанні якога вяліся з 2009-га, дазволіць старанам нарасціць двухбаковы гандаль таварамі і паслугамі на 20% - да 25,7 млрд еўра ($35 млрд) у год.

Канада нядаўна спыніла перамовы наконт падрыхтоўкі пагаднення аб свабодным гандлі з Украінай да таго часу, пакуль Кіеў не адзаве заяўку на перагляд пошлін у рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках