1 траўня 2024, Серада, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабудуюць сцяну беларускіх праведнікаў свету

24
У Менску пабудуюць сцяну беларускіх праведнікаў свету

Каля мемарыяла «Яма» плануецца пабудаваць сцяну памяці беларусаў, якія ратавалі габрэяў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гэта заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол дзяржавы Ізраіль у Беларусі Іосіф Шагал на прэс-канферэнцыі ў Менску 21 кастрычніка з нагоды 70-годдзя знішчэння Менскага гета, паведамляе БелаПАН.

Гэтую падзею прымяркуюць да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Нашая падзяка беларускаму народу бязмежная. Я мяркую, у найвышэйшай ступені справядліва, калі б тут у Беларусі, на «Яме», з'явілася б сцяна, дзе былі б высечаныя імёны ўсіх 714 праведнікаў народаў свету - грамадзян Беларусі», - заявіў пасол Ізраіля.

Паводле ягоных слоў, гісторыя вайны, Галакоста, знішчэння габрэйскага і беларускага народаў - гэта «падмурак, на якім сёння будуюцца стасункі нашых краін».

«Мы пачынаем з гэтага нашую размову. Гэта наш супольны боль. Больш за ўсё аб'ядноўваюць людзей, незалежна ад іх палітычных поглядаў, ідэалогіі, рэлігіі, нашыя продкі, якія ляжаць побач. Таму ў нас не можа быць ніякіх сур'ёзных рознагалоссяў з Рэспублікай Беларусь», - сказаў Шагал.

Са слоў дарадцы культуры Рады беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак Галіны Левінай, вывучэнне гісторыі Галакоста для сучаснага пакалення вельмі важнае. «Гэта дзіўнае перапляценне трагедыі габрэйскага народа з высакароднасцю беларускага народа», - адзначыла яна.

Са слоў Левінай, інстытут «Мінскпраект» вядзе распрацоўку праекта мемарыялізацыі тэрыторыі, на якой размяшчаўся канцлагер Малы Трасцянец.

Нагадаем, сёння каля мемарыяла «Яма» прайшла акцыя памяці, прысвечаная 70-годдзю знішчэння Менскага гета.

Фота: vminsk.by

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках