1 траўня 2024, Серада, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 амерыканцаў усталявалі сусветны рэкорд Кнігі Гінэса ў самападпале (Відэа)

4

Акцыя масавага самападпалу прайшла пад кіраўніцтвам вядомага каскадзёра Тэда Батчэлара.

Жыхары Кліўленда падпалілі сябе, каб сабраць дабрачынную дапамогу для краін Паўднёвай Афрыкі.

Усе яны патрапілі на старонкі Кнігі рэкордаў Гінэса. Ніводзін добраахвотнік не пацярпеў, хоць у акцыі бралі ўдзел больш за 20 чалавек, паведамляе AP.

Удзельнікі сеансу самападпалу былі адзетыя ў спецыяльныя касцюмы, якія абараняюць ад апёкаў. На каманду людзей адначасова падпалілі паходнямі, пасля чаго яны цягам 32 секунд хадзілі па плошчы, ахопленыя полымем. Прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінэса, які прыбыў у невялікі гарадок у штаце Агаё, зафіксаваў рэкорд. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі ляглі на асфальт, каб іх патушылі вогнетушыльнікамі.

Акцыя масавага самападпалу прайшла пад кіраўніцтвам вядомага каскадзёра Тэда Батчэлара. Ён ужо браў удзел у такой акцыі ў 2009 годзе. Тады ў імпрэзе ўзялі ўдзел 17 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках