3 траўня 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілен Фармер прывязе ў Менск унікальную сцэну-трансформер

10

27 кастрычніка ў Менску ўпершыню выступіць французская спявачка Мілен Фармер.

Кожнае яе шоў - узор спалучэння музыкі і высокіх тэхналогій. Не стала выключэннем і новая канцэртная праграма «Timeless», якую ўбачаць беларусы, паведамілі сайту charter97.org арганізатары канцэрта.

Абсталяванне Мілен Фармер прыедзе ў Менск за некалькі дзён да выступлення на 26 грузавіках. З канцэртаў, якія праходзілі да гэтага часу ў Беларусі, па аб'ёмах святла і гуку з шоў французскай зоркі могуць параўнацца толькі выступленні Rammstein і Depeche Mode. Але пры гэтым менавіта яна ўпершыню прывязе ў Менск сцэну-трансформер, вырабленую ў Францыі па індывідуальнай замове.

- Пытанне не толькі ў колькасці святла, дэкарацый і іншых элементаў, але і ў іх выкарыстанні, - распавядае тэхнічны спецыяліст кампаніі «Белімлайт» Ілля Піятроўскі, які абслугоўвае большасць буйных замежных канцэртаў у Беларусі. - У выпадку з Мілен Фармер гаворка ідзе аб пастаяннай змене архітэктуры і геаметрыі сцэнічнай прасторы разам са святлом і ўсімі тэхнічнымі элементамі. У гэтым плане яе шоў для Беларусі прэцэдэнтнае.

Акрамя сцэны-трансформера гледачоў чакаюць змены касцюмаў, танцуючыя 2-метровыя робаты, суперсучасныя спецэфекты і, вядома ж, любімыя песні. У рамках двухгадзіннага шоў Мілен Фармер выканае шэраг кампазіцый з альбома «Monkey Me» (2012), а таксама лепшыя хіты за ўсю кар'еру.

Канцэрт адбудзецца 27 кастрычніка ў «Менск-Арэне» ў 19.00. Кошт квіткоў: 460 тыс. - 2,5 млн. руб.

Мілен Фармер. Фота: Наталі Дэльпін (Nathalie Delepine)

Фота: Клод Гасян (Claude Gassian) і Наталі Дэльпін (Nathalie Delepine)

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках