24 снежня 2024, aўторак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігуранты «балотнай справы» чытаюць кнігу Ігара Аліневіча

3
Фігуранты «балотнай справы» чытаюць кнігу Ігара Аліневіча

У Бутырскую турму перадалі тры кнігі палітвязня «Еду ў Магадан».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Валянціна Аліневіч.

«Ігара прынялі на вучобу ў мясцовае ПТВ па спецыяльнасці «швейная справа». Ён правучыўся там 24 дні, але ў дзень народзінаў яго адтуль выгналі, сказаўшы, што трэба працаваць, а вучыцца нельга. З самага пачатку ўсё было па-за прававога поля: як яго выкралі, як трымалі ў СІЗА, як судзілі і як яго цяпер выгналі з вучылішча. Усё гэта суцэльнае беззаконне», - перакананая маці палітычнага вязня.

Жанчына падкрэсліла, што акрамя гэтага, Ігару негалосна забаранілі тэлефонныя званкі.

«Апошні раз ён тэлефанаваў у канцы жніўня. Але нават па законе, які кіраўніцтва калоніі і не думае выконваць, магчымасць тэлефанаваць вязню павінна быць прадастаўлена некалькі разоў у месяц. У сваім апошнім лісце Ігар адзначыў, што яму прыйшло шмат віншаванняў з трыццацігоддзем. Ён таксама напісаў, што ўдзельнікі «балотнай справы» чытаюць яго кнігу «Еду ў Магадан». Справа ў тым, што на «Бутырку» перадалі тры кнігі, і адзін з фігурантаў «балотнай справы», які знаходзіцца там, прачытаў кнігу і напісаў Ігару ліст. Дарэчы, адна жанчына, якая лістуецца з палітвязнем і аўтарам «Ліста з пекла» Мікалаем Аўтуховічам, напісала мне ў «Фэйсбук», што ён прачытаў кнігу «Еду ў Магадан», і яна зрабіла на Мікалая вельмі моцнае ўражанне. Ён нават сказаў, што «пайшоў бы з Ігарам у выведку», - адзначыла Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Завадскога раёна Менска Жанна Хвойніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10, якая «славіцца» сваімі дрэннымі ўмовамі. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках