5 траўня 2024, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: «Лічу дні. Засталося 176...»

18
Мікалай Аўтуховіч: «Лічу дні. Засталося 176...»

Палітвязень лічыць дні да выхаду на волю.

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 23 кастрычніка атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча з Гродзенскай турмы №1. Свой ліст журналісту Мікалай напісаў 15 кастрычніка, паведамляе ПЦ «Вясна».

Перад гэтым да Барыса Вырвіча на мінулым тыдні дайшоў з вялікім спазненнем яшчэ адзін ліст ад Мікалая, у якім палітвязень паведаміў, што ён ужо адчувае сябе больш-менш нармальна пасля нанясення сабе цялесных пашкоджанняў у турме (нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч быў вымушаны парэзаць сабе лязом жывот з-за неабгрунтаванага ціску з боку турэмнай адміністрацыі).

У апошнім лісце Мікалай Аўтуховіч піша: «У мяне, Барыс, усё паціху. Я лічу дні. Засталося 176 дзён. Вось гэтым і жыву. Імкнуся неяк не рэагаваць на тое, што адбываецца на волі, бо тут хапае свайго ўсяго. А нервы ўжо, ледзь трымаюся. Вось лісты ад добрых людзей і падтрымліваюць. Вельмі шмат энергіі даюць людзі, дзякуй ім усім! Я заўсёды ведаю, што я не адзін. Напэўна, таму я і жыву».

Мікалай Аўтуховіч піша, што вытрымае ўсе гэтыя выпрабаванні і імкнецца падтрымліваць добры настрой, не звяртаючы ўвагі на пэўныя акалічнасці. Таксама ў лісце абмяркоўваюцца апошнія навіны з грамадскага жыцця ў нашай краіне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках